У Мсціслаўскім раёне гарэў свінакомплекс, загінулі 265 парасят (фота)

Раніцай 25 сакавіка адбыўся пажар на свінакомплексе ў Мсціслаўскім раёне. Здарэнне адбылося ў вёсцы Капачы ў селекцыйна-гібрыдным цэнтры сельгаспрадпрыемства "Віхра". На момант узгарання там знаходзіліся 2700 парасят ва ўзросце трох тыдняў. На пажары загінулі 265 жывёл.

Як адзначае прэс-служба МНС, пажар мог узнікнуць з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Фота: МНС