У Мыцішчах беларускі заўзятар ударыў супрацоўніцу хакейнага палаца
Падчас аднаго з перапынкаў матча чэмпіянату свету па хакеі Беларусь — ЗША ў падмаскоўных Мыцішчах беларускі заўзятар ударыў дзяўчыну, якая прадавала афіцыйныя праграмы першынства. Як паведаміла газета "Прессбол" са спасылкай на ахову лядовай арэны, хуліган здолеў знікнуць.