У набажэнствах з нагоды Раства ўдзельнічала 77 тысяч беларусаў
Больш за 77 тысяч чалавек па ўсёй Беларусі прынялі ўдзел у набажэнствах з нагоды Раства Хрыстова. Гэтыя звесткі са спасылкай на Ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў распаўсюджвае агенцтва “БелаПАН”. А вось і больш сумная статыстыка 25 снежня. Сёлета ў гэты дзень зарэгістравана 324 злачынствы, у тым ліку адно забойства на бытавой глебе ў Гомельскім раёне. Адбылося чатыры дарожна-транспартных здарэнні, у выніку якіх чатыры чалавека загінулі, адзін — паранены.
На сталічным рынку Ждановічы за мінулы дзень супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 28 тысяч адзінак нелегальнай піратэхнікі.
На сталічным рынку Ждановічы за мінулы дзень супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 28 тысяч адзінак нелегальнай піратэхнікі.