У нападаючага зборнай Беларусі Кутузава ўзніклі праблемы са здароўем
У нападаючага зборнай Беларусі па футболе і італьянскай «Пармы» Віталя Кутузава ўзніклі праблемы са здароўем.
Ужо другі тыдзень ён не можа трэніравацца з-за запалення ахіла правай нагі. Футбаліста лечаць уколамі. На сёння прызначана чарговае абследаванне Кутузава, якое, магчыма, дасць адказ на пытанне, ці зможа ён узяць удзел у бліжэйшых гульнях нацыянальнай зборнай.
Нагадаем, 2 і 6 чэрвеня беларусы згуляюць з балгарамі. Сам Віталь Кутузаў спадзяецца, што паспее аднавіцца да гэтых гульняў.
www.pressball.by