У Нарвегіі адноўлены пошук загінулага легендарнага даследніка Амундсена
У Нарвегіі аднавілі пошукі рэштак самалёта, на борце якога знаходзіўся легендарны палярны даследнік Руал Амундсен (Roald Amundsen). 81 год таму самалёт разбіўся каля вострава Мядзведжы ў Баранцавым моры. Месца падзення самалёта Амундсена дакладна не вядомае. Але найбольш верагодна, што гэта адбылося дзесьці на поўнач ад вострава Мядзведжы, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на нарвежскі партал BarentsObserver.com.
Мяркуецца, што для пошуку самалёта будзе задзейнічаны выратавальны карабель Каралеўскага флота Нарвегіі "Цір". На ім ёсць адмысловае абсталяванне, у тым ліку падводны апарат з дыстанцыйным кіраваннем.
Нагадаем, што палярны вандроўца і даследнік Р.Амундсен — першы чалавек, які дасягнуў Паўднёвага полюса. Таксама ён быў першым, хто здзейсніў марскі пераход Паўночна-ўсходнім (уздоўж берагоў Сібіры) і Паўночна-заходнім марскім шляхам (па пралівах Канадскага архіпелага).
Загінуў навуковец у 1928 годзе пры спробе праляцець над Паўночным полюсам.