У Наваградку зламыснікі аблілі фарбай міліцэйскія машыны
Як піша газета "Вечерний Гродно", невядомыя зламыснікі аблілі зялёнай фарбай асабістыя аўтамабілі двух мясцовых участковых. Машыны былі прыпаркаваныя на неахоўных стаянках у розных раёнах горада. Фарбу, якой былі запэцканыя дзверцы і крылы аўтамабіляў, удалося адмыць. Цяпер міліцыянты шукаюць вінаватых.