У Наваполацку перакуліўся атракцыён — траўмаванае 4-гадовае дзіця

У Наваполацку перакуліўся атракцыён — траўмаванае 4-гадовае дзіця

У Наваполацку 10 траўня перакуліўся надзіманы атракцыён у той час, калі на ім знаходзіліся дзеці. У выніку здарэння цялесныя пашкоджанні атрымала чатырохгадовае дзіця, яно было шпіталізаванае. Пра гэта паведамляе абласны Следчы камітэт. Праводзіцца праверка.

Следчымі быў праведзены агляд месца здарэння, было канфіскаванае абсталяванне, прызначаныя судовыя экспертызы, праведзеныя апытанні сведак, уладальніка атракцыёну, бацькоў дзіцяці.

Год таму падобны выпадак адбыўся ў Горках. Там вецер перакуліў надзіманы атракцыён: дзевяць дзяцей пацярпелі.

Чытайце па тэме:

Горкі: батут, на якім разбіліся дзеці, прастаяў чатыры гадзіны (фота)

“Унук пяць хвілін пакатаўся, і раптам дзяцей накрыла горка”

Правілы карыстання надзіманымі дзіцячымі горкамі ўрад распрацуе да 1 жніўня