У Наваполацку затрымлівалі маладых актывістаў, канфіскаваныя ўлёткі
Учора ўвечары ў Наваполацку ў краме былі затрыманыя чатыры актывісты "Моладзі БНФ". Іх затрымалі па падазрэнні ў выкраданні мабільных тэлефонаў.
Вось што паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік прэс-цэнтра Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Юрась Пацёмкін:
"Маладых людзей даставілі ў гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў. Там пратрымалі 3 гадзіны. Канфіскавалі ўлёткі і агітацыйную прадукцыю з заклікам байкатаваць выбары".
Уначы Аляксея Трубкіна, Міхася Новікава, Андрэя Галавырына і Віку Штукар (непаўналетнюю) адпусцілі.
Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі