У нечарговым з'ездзе Партыі БНФ прыме ўдзел 300-350 чалавек

Партыя БНФ вызначылася з прадстаўніцтвам на сваім нечарговым з'ездзе, які пройдзе 29-30 траўня. У адпаведнасці з рашэннем сойма, пасяджэнне якога прайшло 18 красавіка ў Мінску, пераважнае права на ўдзел у з'ездзе будуць мець члены партыі, якія бралі ўдзел у мясцовых выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты.  У прыватнасці, ім дадзена права запрасіць на з'езд трох чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў іх выбарчай кампаніі.

Як патлумачыў адказны сакратар партыі Уладзімір Лабковіч, гэта звязана з тым, што галоўным пытаннем з'езда будзе вызначэнне фармату ўдзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах, а таксама вызначэнне партыйнага кандыдата ў прэзідэнты.

БелаПАН нагадвае, што кандыдатамі ў дэпутаты на мясцовых выбарах ад Партыі БНФ вылучаліся больш як 80 чалавек.