У нелегальным гандлі знішчальнікамі МІГ-29 адшукалі «беларускі след»

У Латвіі выяўленая злачынная група, якая займалася нелегальным гандлем расійскімі знішчальнікамі МІГ-29. Ёй кіраваў латвійскі мільянер, прэзідэнт авіякампаніі CONCORS, былы палкоўнік савецкай арміі Сяргей Ратнікаў. Ён затрыманы. Выявілася, што пад прыкрыццём адной з фірмаў Ратнікава запчасткі МІГ-29 кантрабандай перапраўляліся праз латвійскую тэрыторыю з Расіі на Захад. У справе можа з’явіцца і «беларускі след».

Дзелавым партнёрам Ратнікава быў беларус Аляксандр Садовы, прэзідэнт савета дырэктароў беларускай кампаніі «Белтэхэкспарт», якая гандлюе зброяй. Летась ён стаў саўладальнікам авіякампаніі CONCORS.

http://www.kompromat.lv