У Невелі затрымалі кітайца, які незаконна ехаў у Расію з Беларусі

У Пскоўскай вобласці Расіі затрымалі кітайца Сунь Цзян, які ехаў у міжнародным цягніку Мінск - Санкт-Пецярбург без расійскай візы. Нелегала, які незаконна пераехаў  расійскую мяжу з Беларусі, быў затрыманы на чыгуначнай станцыі Невель-2, адзначае ПЛН. Пры праверцы дакументаў Сунь Цзян паказаў пашпарт грамадзяніна КНР без візы, якая б давала яму права на ўезд у Расію. На кітайца пачалі крымінальную справу. Яму пагражае штраф у памеры да 200 тыс. расійскіх рублёў або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.