У ноч з 12 на 13 жніўня ў Беларусі чакаецца зорны дождж

Традыцыйны жнівеньскі зорны дождж змогуць назіраць жыхары Беларусі ў ноч з 12 на 13 жніўня. Метэарыты пакідаюць за сабой у небе сляды белага і жоўтага колеру. Максімум актыўнасці гэтай з'явы, якая назіраецца ўжо больш за тысячу гадоў, прыпадае якраз на 12 жніўня.
"Інтэрфакс" нагадвае, што метэарытны дождж не ўяўляе ніякай небяспекі для жыцця людзей. Большасць з метэарытаў згараюць, не далятаючы да Зямлі. 

Традыцыйна людзі, патрапіўшы пад зорны дождж, загадваюць жаданні.