У Новалукомлі прадаўцы далі дзецям рэшту савецкімі і расійскімі капейкамі

У Новалукомлі прадаўцы далі дзецям рэшту савецкімі і расійскімі капейкамі

У непрыемную гісторыю трапіла сям'я з Баранавічаў, якая прыехала на выходныя адпачываць у Новалукамль на Віцебшчыне. Як піша intex-press.by, дарослыя далі дзецям грошы на марозіва і прысмакі. Калі дзеці прынеслі рэшту, то разам з новымі беларускімі манетамі там выявіліся савецкія 15 капеек 1988 года і 10 расійскіх капеек.

Жыхар Баранавічаў Мікалай кажа, што дзецям па 10 гадоў, і яны кепска разбіраюцца ў новых грошах. Шукаць таго, хто выдаў старыя капейкі, дарослыя не пайшлі, бо дзеці куплялі прысмакі ў розных месцах — кіёсках і крамах.