У новай Палаце прадстаўнікоў толькі 7 партыйных дэпутатаў
Сем прадстаўнікоў палітычных партый Беларусі патрапілі ў новы склад Палаты прадстаўнікоў на выбарах 28 верасня. Шасцёра з іх з'яўляюцца сябрамі афіцыйнай кампартыі (КПБ). "Інтэрфакс" адзначае, што ў камуністычную групу ў Палаце прадстаўнікоў патраіпла кіраўніца КПБ Таццяна Голубева. Стаў дэпутатам і старшыня Аграрнай партыі Міхаіл Русы.