У новым 9-павярховым доме з'явілася расколіна — ад даху да падмурка (фота)

Як паведамляе "Гродзенская праўда", усё, што пакуль зрабілі будаўнікі — залілі расколіну мантажнай пенай. Дарэчы, дом будаваўся вельмі доўга, тэрміны здачы неаднаразова пераносіліся. Нарэшце, у красавіку 2012-га дом здалі. Цяпер яго жыхары з жахам кажуць, што такая ж расколіна з'явілася і на другім баку дома, яны баяцца, што адна сцяна можа абрынуцца.


Тым часам гендырэктар "Гроднааблсельбуда" Генадзь Залога супакойвае людзей: "мікрарасколіна" не ўплывае на нясучыя здольнасці будынка, а спецыялісты далі рэкамендацыі будаўнікам, як яе ліквідаваць.

Фота — grodnonews.by