У новым пакеце санкцый ЕС ізноў будуць меры супраць Беларусі
Крыптавалюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
9 чэрвеня кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прадставіла праект 21-га пакета санкцый супраць Расіі за шырокамаштабную агрэсію супраць Украіны. У прыватнасці, прапануецца забараніць уезд у Еўрасаюз усім удзельнікам уварвання і баявых дзеянняў супраць Украіны.
Таксама Еўракамісія прапаноўвае зраўнаваць гандлёвыя санкцыі супраць Беларусі і РФ, каб Расія не магла абыходзіць абмежавальныя меры з дапамогай РБ. Цяпер гэтую прапанову павінны ўзгадніць усе краіны ЕС.
Радыё Свабода даведалася, якія яшчэ санкцыі супраць Беларусі прапануецца ўвесці ў новым пакеце. Гэта:
— забарона на транзакцыі ў крыптавалюце для 11 крыптаплатформаў і фірмаў (у тым ліку ў Беларусі) за дапамогу Расіеі ў абыходзе санкцыяў;
— далучэнне да санкцыйнага спісу новых беларускіх кампаній за дапамогу расійскай ваеннай прамысловасці;
— пашырэнне забароны для беларускіх грамадзян валодаць, кантраляваць ці працаваць у радзе любой кампаніі, якая аказвае паслугі на рынку крыптавалют і рэгулюецца MiCA — рэгламентам ЕС аб рынках крыптаактываў;
— абарона для юрыдычных асобаў ад судовых пазоваў па-за межамі ЕС у сувязі з выкананнем санкцый.