У нядзелю пройдуць чатыры матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі

Чатыры матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у нядзелю. Мінскае "Дынама" прыме на сваім полі магілёўскае "Дняпро" (пачатак у 18.00), "Дынама" (Брэст) згуляе са сталічным "Партызанам" (пачатак у 18.30), салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з "Мінскам", а жодзінскае "Тарпеда" — з наваполацкім "Нафтанам" (апошнія два матчы пачынаюцца ў 19.00). Нагадаем, першыя два матчы тура прайшлі ў суботу. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі разграміў "Віцебск" — 4:0. Гродзенскі "Нёман" у Бабруйску выйграў у мясцовай "Белшыны" — 2:0.

Турнірнае становішча каманд:

БАТЭ — 39 ачкоў (пасля 18 матчаў)
"Мінск" — 33 (17)
"Дынама" (Мінск) — 33 (17)
"Шахцёр" — 31 (17)
"Белшына" — 28 (18)
"Дынама" (Брэст) — 23 (17)
"Дняпро" — 22 (17)
"Віцебск" — 18 (18)
"Нафтан" — 17 (17)
"Нёман" — 15 (18)
"Тарпеда" — 10 (17)
"Партызан" — 10 (17)