У Нямеччыне беларускія дзюдаісты наладзілі "разборкі" за "золата"
Адкрыты чэмпіянат Нямеччыны па дзюдо выйграў беларускі спартовец, алімпійскі чэмпіён 2004 года Ігар Макараў. У паядынку за "золата" ў вагавай катэгорыі звыш 100 кілаграмаў ён перамог беларуса Аляксандра Вахавяка. Як адзначае БЕЛТА, у паўфінале беларускія суперцяжкавагавікі перамаглі
лідэраў расійскай каманды: Макараў зламіў супраціўленне трохразовага
чэмпіёна свету Аляксандра Міхайліна, а Вахавяк - Рустэма Арсланава.
А вось беларус Сяргей Шундзікаў, які рыхтуецца прадстаўляць нашую краіну на Алімпіядзе ў Пекіне, у вагавай катэгорыі да 81 кг быў толькі пятым. Пасля трох паспяховых паядынкаў, каб пазбегнуць траўмаў, трэнерскі штаб зняў яго са спаборніцтваў.
Ігар Макараў у вазе да 100 кг на Алімпіяду не прабіўся. Сёлета ён перайшоў у вагавую катэгорыю звыш 100 кг, але з'яўляецца толькі дублёрам беларуса Юрыя Рыбака, які едзе ў Пекін.