У Нямеччыне вызвалілі закладнікаў, зламысніка паранілі (відэа)


Ён уварваўся ў будынак з нажом у руках. Закладнікамі сталі чацвёра працаўнікоў гарадской адміністрацыі. Пазней дваіх чалавек зламыснік адпусціў, яшчэ дваіх вызвалілі паліцыянты.


Як паведамляе РІА "Новости", затрыманы з'яўляецца бяздомным, ён пераследаваў адну з супрацоўніц гарадской адміністрацыі. Паліцыя адзначае, што мужчына раней ужо быў асуджаны, да таго ж ён пакутуе на псіхічную хваробу.


Аперацыя па вызваленні закладнікаў была праведзеная праз 9 гадзінаў пасля іх захопу. Яны не пацярпелі. А вось зламыснік "атрымаў раненні, але застаўся жывы", інфармуе паліцыя.
 

Фота — Reuters