У Нясвіж прывязуць з Польшчы партрэты Радзівілаў

Партрэты Радзівілаў з Польшчы будуць экспанавацца ў Нясвіжскім замку. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства культуры Васіль Чэрнік.  Паводле яго словаў, намер польскага боку прадаставіць на дэпазіт арыгіналы зафіксаваны ў пратаколе беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Карціны з'явяцца ў Нясвіжы пасля таго, як адкрыецца першая чарга палацава-паркавага комплекса, які цяпер знаходзіцца на рэканструкцыі.

БЕЛТА