У Нясвіжскай гімназіі знайшлі гранату і эвакуявалі 249 чалавек

У Нясвіжскай гімназіі знайшлі гранату і эвакуявалі 249 чалавек

З Нясвіжскай гімназіі 28 верасня эвакуявалі 249 чалавек. Прычынай такой масавай эвакуацыі стала знойдзеная граната, як паведамляюць у Мінскім абласным упраўленні МНС.

Небяспечную знаходку часоў Другой сусветнай вайны выявілі прыкладна апоўдні пры рамонтна-будаўнічых работах у сутарэнні гімназіі.

Адміністрацыя гімназіі разам з міліцыянтамі вывелі з будынка 217 навучэнцаў і 32 работнікаў установы.

Знойдзеную гранату забрала група размініравання для знішчэння.

Фота: guns.ru