У Нясвіжы атруціліся 40 чалавек, дактары не тлумачаць прычын
Каля 40 чалавек патрапілі ў інфекцыйнае аддзяленне Нясвіжскай цэнтральнай бальніцы з атручаннем. Насельніцтва занепакоенае: чым яны атруціліся, якіх прадуктаў варта ўнікаць, ці не вінаваты тут вадаправод? Аднак на пытанні жыхароў мясцовыя дактары адказваюць: “Наша справа не даваць каментары, а лячыць людзей”.