У Нясвіжы затрыманыя моладзевыя актывісты
Учора позна вечарам у горадзе Нясвіж Мінскай вобласці былі затрыманыя рэгіянальная каардынатарка “Маладога фронту” Наста Палажанка, актывісты арганізацыі Арцём Дубскі, Аляксандр Жукаў і Наста Азарка. Іх затрымалі за надпіс, зроблены на плоце: “Беларусь – гэта святое!”, і ўлёткі, якія яны распаўсюджвалі.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, міліцыянты вінавацяць моладзь у хуліганстве. У затрыманых адабралі мабільныя тэлефоны.
Раніцай Палажанку, Азарку, Жукава і Дубскага адвезлі ў суд. Непаўнагадовая Наста Палажанка будзе накіраваная ў адміністрацыйную камісію.