У Нью-Ёрку адбылася акцыя пратэсту "Свабодная Беларусь" — "Free Belarus"

У Нью-Ёрку 19 студзеня беларускі "Свабодны тэатр" разам з Amnesty International ды Public Theater сумесна правялі акцыю пратэсту "Свабодная Беларусь" — "Free Belarus". У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі тэатральнай супольнасці Нью-Ёрку.

На рагу 67-й вуліцы і Ленксінтан-авэню ўдзельнікі акцыі скандавалі "Жыве Беларусь!" на ангельскай і беларускай мовах. Дэманстранты трымалі партрэты палітвязняў і плакаты з заклікам да іх вызвалення, паведамляе Радыё Свабода.