У Оршы цяжка паранены міліцыянт затрымаў злачынцу
У Оршы кіроўца аператыўна-дзяжурнай службы мясцовага гараддзела міліцыі, нягледзячы на пагрозу ўласнаму жыццю, затрымаў злачынцу. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Гераічны ўчынак здзейсніў прапаршчык міліцыі Георгій Макоўскі. Свой выхадны ён праводзіў дома.
Позна ўвечары, выйшаўшы на вуліцу, ён убачыў, што на гарышча суседняга дома паднімаецца невядомы. Ён паклікаў зламысніка, і калі той пабег, кінуўся наўздагон. Калі ж дагнаў, завязалася барацьба.
Злачынец ударыў міліцыянта нажом у жывот, аднак у праваахоўніка хапіла сілаў ўтрымліваць злодзея да прыбыцця міліцыянтаў. Цяпер Георгій знаходзіцца ў лякарні, яго жыццю, па словах медыкаў, нічога не пагражае. А злачынца чакае ад 4 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
БЕЛТА