У Оршы п’яны хлопец трапіў пад цеплавоз і застаўся без пальцаў
Гэта не адзінае здарэнне з нецвярозымі людзьмі на чыгунцы за апошнія дні.
20-гадовы хлопец атрымаў шматлікія траўмы і застаўся без пальцаў рук, трапіўшы пад цеплавоз. Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай на станцыі Орша-Заходняя. Цягнік выконваў манеўровыя працы, калі малады чалавек трапіў пад колы, патлумачылі БЕЛТА ў міліцыі.
Падобны выпадак здарыўся на чыгунцы ля станцыі Чэпіна: пад пасажырскі цягнік трапіў 31-гадовы віцеблянін, які проста ляжаў на пуцях. Ён моцна траўмаваны і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі. А на станцыі Крупкі-Бобр мужчына проста кінуўся пад электрычку — 29-гадовы жыхар Крупак загінуў на месцы.