У Оршы расіянка абрабавала 89-гадовага пенсіянера

Як інфармуе БЕЛТА, жанчына прыйшла ў кватэру пенсіянера ды завяла размову пра неабходнасць касметычнага рамонту, а таксама пра замену пенсійнага пасведчання. Яна хадзіла па кватэры і незаўважна скрала яго грошы — 2,5 млн рублёў, 100 еўра і 600 долараў.

Пенсіянер заўважыў, што яго абрабавалі, і звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі аператыўна затрымалі жанчыну, якая аказалася 34-гадовай грамадзянкай Расіі. Высвятляецца яе дачыненне да іншых падобных злачынстваў.