У Оршы распачаліся спаборніцтвы сярод невідушчых знаўцаў

Спаборніцтвы сярод інтэлектуалаў - інвалідаў па зроку - адбываюцца сёння у Оршы. Гэта занальная частка абласнога конкурса "Знаўцы", які праходзіць ужо адзінаццаты раз. Як паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, гульня нагадвае вядомы ўсім брэйн-рынг. Пытанні тычацца пераважна беларускай гісторыі. Лепшыя каманды невідушчых інтэлектуалаў возьмуць удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск