У Оршы выкрылі групу па адмыванню “чорнага налу”
Чатыры чалавекі ўваходзілі ў арганізаваную групу па адмыванню г.зв. “чорнага налу”, што дзейнічала ў Оршы. Дэпартамент фінансавых расследаванняў абласнога Камітэта Дзяржкантролю выкрыў, што злачынцы атрымалі такім чынам больш за 8 мільярдаў рублёў. У сваіх мэтах яны выкарыстоўвалі ілжэпрадпрымальніцкія структуры, у тым ліку несапраўдных індывідуальных прадпрымальнікаў. Распачатая крымінальная справа.