У Оршы злодзей задушыўся на плоце за кілаграм цыбулі

Цела злодзея, што залез па цыбулю на лецішча да сям'і аршанцаў, знайшлі раніцай 6 ліпеня супрацоўнікі мясцовага аддзялення "Ахова", калі ішлі на працу. 20-гадовы хлопец вісеў на плоце, задушаны ўласным адзеннем. Як паведамілі у аршанскім ГАУС, гэта быў няшчасны выпадак. Калі злодзей лез праз 2-метровую бетонную агароджу, яго майка зачапілася за металічную арматуру.

Не заўважыўшы гэтага, хлопец скокнуў уніз, і майка зацягнулася у яго на шыі. Загінулы раней быў чатыры разы асуджаны — за крадзяжы і ўхіленне ад папраўчых работ.

На лецішчы ён скраў усяго кілаграм цыбулі ды кілаграм часнаку.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск