У Падмаскоўі п'яны кіроўца застрэліў двух супрацоўнікаў ДПС

Нарад дарожнай паліцыі перастаў выходзіць на сувязь з дзяжурным каля паўночы нядзелі. Падчас патрулявання мясцовасці машыну паліцэйскіх знайшлі ў раёне вёскі Перапечына Солнечнагорскага раёна на ўзбочыне дарогі. Абодва паліцэйскія былі застрэленыя: адзін з іх сядзеў на сядзенні кіроўцы, другі — на заднім пасажырскім. 

Паліцыянты былі забітыя, калі складалі пратакол на кіроўцу аўтамабіля УАЗ за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым выглядзе. Дарэчы, сам не да канца запоўнены пратакол застаўся ў руках аднаго з забітых, адзначае РБК

Кіроўцу УАЗа і яго машыну абвясцілі ў вышук. 

Фота — photo.99px.ru