У Падмаскоўі сутыкнуліся пасажырскі і грузавы цягнікі, ёсць ахвяры (відэа)
Грузавы і пасажырскі цягнікі сутыкнуліся пад Нара-Фамінскам.
Як паведамляе РБК, загінулі чатыры чалавекі, пятнаццаць атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай катастрофы мог стаць злом бакавой рамы каляскі вагона грузавога цягніка. Вагон сышоў з рэек і перакуліўся на пасажырскі цягнік, які праходзіў па суседняй каляіне. У выніку два вагоны пасажырскага цягніка перакуліліся.
На месцы здарэння працуе аператыўная група, якая высвятляе падрабязнасці здарэння. Раён катастрофы ачэплены, пасажыры аварыйнага цягніка эвакуяваныя.
Фота — МНС Расіі па Маскоўскай вобласці