У Падольскім раёне Кіева ўпала збітая ракета — загарэўся жылы дом
Пасля трапляння збітай ракеты ў Кіеве загарэўся пяціпавярховік / @dsns_telegram
У Падольскім раёне Кіева раніцай у пятніцу ўпала збітая ракета. Загарэўся жылы дом, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.
Гарэлі з 1-га па 3-ці паверхі пяціпавярховіка. Ратавальнікі эвакуявалі 98 чалавек, 12 выратавалі. Але без ахвяр не абышлося. Адзін чалавек загінуў, 19 пацярпелі, у тым ліку 4 дзяцей.
Ад абстрэлаў моцна пацярпеў раніцай у пятніцу і Харкаў. Сур'ёзна разбураны навучальны корпус аднаго з ВНУ і два суседнія жылыя дамы. Тут таксама загінуў чалавек, больш за 10 чалавек траўмаваныя.
Ратавальнікі выводзяць людзей з кіеўскага пяціпавярховіка, які загарэўся пасля трапляння аскепкаў ракет / @dsns_telegram