У падземным пераходзе ў цэнтры Мінску знайшлі нічыйны пакет з піратэхнікай

У пакеце было больш за 2500 піратэхнічных вырабаў, інфармуе БЕЛТА.



У сталіцы пачалася традыцыйная пераднавагодняя аперацыя па спыненні незаконнага абарачэння піратэхнічнай прадукцыі. Пры гэтым міліцыя працуе як у форменным абмундзіраванні, так і ў цывільнай вопратцы. Апроч міліцэйскіх падраздзяленняў у рэйдах бяруць удзел прадстаўнікі іншых зацікаўленых ведамстваў — інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, МНС. Працягнецца аперацыя да 9 студзеня 2014 года.



За незаконную рэалізацыю піратэхнічных вырабаў парушальнікам пагражае штраф ад 1 млн 300 тысяч рублёў да 6,5 млн (ад 10 да 50 базавых велічыняў). Індывідуальным прадпрымальнікам максімальны штраф пагражае да 26 мільёнаў (200 базавых велічыняў), а для юрыдычных асоб — да 65 мільёнаў (500 базавых велічыняў).



Фота — minsk-metro.net