У Палескім дзяржаўным універсітэце правяраюць ДНК жывёлаў
Адзіная на ўсю Беларусь лабараторыя генэтычнай экспертызы жывёлаў знаходзіцца ў пінскім Палескім дзяржуніверсітэце (ПалесДУ). Племянныя гаспадаркі нашай краіны правяраюць у Пінску генетычную якасць парод свойскай жывёлы: свінняў, кароў, коней. Апроч таго, у новай лабараторыі, можна спраўдзіць чысціню пароды сабак і катоў. Гэтай паслугай карыстаюцца людзі, якія не жадаюць плаціць вялікія грошы за дварняжак з пашпартам.