У панядзелак пераважна на ўсходзе краіны чакаюцца дажджы і навальніцы

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 10 траўня. Пераважна на ўсходзе краіны чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, а таксама навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
Тэмпература паветра ўначы складзе +6 градусаў на паўночным-захадзе і да +15 градусаў на ўсходзе. Днём чакаецца 16-23 градусы вышэй за нуль, у Віцебскай вобласці — +13-16 градусаў.