У парламент Казахстана прайшла толькі партыя прэзідэнта Назарбаева

“Народна-дэмакратычная” партыя “Нур Отан”, якую ачольвае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, перамагла на парламенцкіх выбарах.  Яна набрала больш за 88% галасоў выбаршчыкаў, гэта значыць яе падтрымалі 5 мільёнаў 741 тысяча жыхароў краіны. Такія папярэднія вынікі агучыў Цэнтрвыбаркам Казахстана.

Ніводная іншая партыя не здолела пераадолець бар’ер у 7%. Таму ў парламенце будуць засядаць выключна назарбаеўцы.

Нагадаем, што датэрміновыя выбары былі прызначаныя для таго, каб змаглі ўступіць у сілу ўсе заканадаўчыя папраўкі, унесеныя раней у канстытуцыю. У новага складу парламента з’явіцца магчымасць даваць згоду на прызначэнне прэм’ер-міністра, а таксама большасці членаў ураду.

РИА “Новости”