У Парыжы адшуканая магіла старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка (фота)
Магілу старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка (1903 - 1970), якая лічылася згубленай, адшукалі ў Парыжы актывісты ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць". Сябры БНП цяпер праводзяць экспедыцыю па краінах Заходняй Еўропы і даследуюць забытыя месцы, якія звязаныя з беларусамі і беларускім вызвольным рухам. Стартавала экспедыцыя ў сталіцы Францыі. Каб вызначыць дакладнае месца знаходжання магілы Міколы Абрамчыка на могілках Pere-Lachaise, сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці некалькі гадоў даследавалі тэму, атрымалі каштоўную інфармацыю ад беларускіх эмігрантаў, гісторыка Наталлі Гардзіенкі. У беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане адшукаліся фотаздымкі магілы 1970-х гадоў і прыкладны яе план.
Складанасць была яшчэ ў тым, што на магільнай пліце няма ніякай шыльды ці надпісу (!). Часткова змяніўся і сам сектар, у якім быў пахаваны Мікола Абрамчык, што ачольваў Раду БНР у 1947-1970 гадах. Сябры БНП здолелі злакалізаваць месца спачыну Абрамчыка і правялі невялікую акцыю ўшанавання: прыбралі магілу, запалілі знічы, прачыталі малітву і праспявалі нацыянальныя гімны.