У пасажыркі цягніка "Мінск-Варшава" знайшлі схаваныя $20 тысяч

20 тысяч долараў знайшлі брэсцкія мытнікі ў пасажыркі цягніка "Мінск-Варшава", грамадзянкі Расіі.  У мытнай дэкларацыі яна пазначыла, што вывозіць за мяжу 10,5 тысяч расійскіх рублёў і 9400 долараў. Аднак падчас агляду купэ, у якім ехала жанчына, мытнікі адшукалі ў матрацы яшчэ 20 тысяч долараў. Як інфармуе "Інтэрфакс", пасажырка прызналася, што гэта яе грошы.