У ПАСЕ пададзена прашэнне аб правядзенні дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі

Старшыня ліберальнай групы дэпутатаў ПАСЕ Ан Брасэр падала прашэнне аб правядзенні дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі ў ходзе зімняй сесіі Асамблеі, якая пройдзе ў Страсбургу 24—28 студзеня.
Аб гэтым паведамляе прэс-служба Альянса еўрапейскіх лібералаў, перадае БелаПАН.