У пасольствах Германіі і Польшчы пакуль не каментуюць абвінавачванні "СБ"
Паведамляе БелаПАН.
У пасольствах Германіі і Польшчы пакуль не каментуюць артыкул у газеце "Савецкая Беларусь", у якой нямецкія і польскія спецслужбы вінавацяцца ў дачыненні да падзей 19 снежня ў Мінску.
"Ніякага каментара не будзе", — паведамілі ў прэс-службе пасольства Нямеччыны.
У польскай дыпмісіі пакуль устрымліваюцца ад каментароў да правядзення кансультацый з Варшавай.