У Паўднёвай Карэі ўзарвалася сховішча таксічных адкідаў (відэа)

У горадзе Ульсан на паўднёвым усходзе Рэспублікі Карэя адбыўся выбух на хімзаводзе. Як паведамляюць замежныя інфармагенцтвы, узарваўся рэзервуар для захоўвання таксічных адкідаў. Прадпрыемства належыць карпарацыі Hanwha Chemical Co.
 
У выніку здарэння чатыры чалавекі загінулі, яшчэ адзін знік без вестак. Цяпер там працуюць выратавальнікі і пажарныя. Пра магчымую ўцечку небяспечных рэчываў і шкоду для навакольнага асяроддзя не паведамляецца, піша УНІАН.