У Пецярбургу кіроўца гідрацыкла параніў турыстку з Беларусі (відэа)

У Пецярбургу вечарам 17 жніўня кіроўца гідрацыкла параніў 44-гадовую турыстку з Беларусі. Высветлілася, што двое гідрацыклістаў спаборнічалі ў канале Грыбаедава ў хуткасці і манеўранасці, хоць гэта і забаронена. Адзін з іх вырашыў напалохаць жанчыну, якая сядзела на пандусе каля вады.

Аквабайк падляцеў вельмі блізка да яе, павярнуць не паспеў і вінт патрапіў па нагах жанчыны. Беларуска атрымала цяжкія траўмы ног, якія зрабілі яе інвалідам, а таксама траўму жывата. У шокавым стане яе даставілі ў рэанімацыю.

Запланаваную ампутацыю нагі адклалі, бо жанчыне стала лепш. Яна ўжо пераведзена ў траўматалогію. Гідрацыклісты спрабавалі збегчы з месца трагедыі, але аднаго з іх затрымалі міліцыянты, якім давялося рабіць папяраджальныя стрэлы ў паветра, паведамляе “Агенство национальных новостей”.

Відэа з месца здарэння можна паглядзець тут.