У Пецярбургу разагналі апазіцыйнае шэсце, Каспараў адбывае 5 сутак арышту
У Расіі праходзяць вулічныя акцыі апазіцыйных сілаў. Сёння ў Пецярбургу АМАП разагнаў несанкцыянаванае шэсце, у якім удзельнічала каля 100 чалавек. Сярод іх быў лідэр Саюзу правых сілаў Мікіта Бялых. Больш масавая акцыя прайшла ўчора ў Маскве. У расійскай сталіцы ў
“Маршы нязгодных” удзельнічалі каля 2 тысяч чалавек. Пасля заканчэння
мітынга яго ўдзельнікі панеслі рэзалюцыю ў Цэнтральную выбарчую
камісію, але іх ужо чакалі міліцыя і АМАП.
Былі затрыманыя каля 30 удзельнікаў недазволенага ўладамі шэсця, у тым ліку лідэр Аб’яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў. У той жа дзень ён быў асуджаны на 5 сутак арышту. Астатнія актывісты атрымалі позвы ў суд на панядзелак.
Падрабязнасці разгону апазіцыйнага шэсця Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар апазіцыйнага руху “Другая Россия” Людміла Маміна:
“АМАП ужываў сілу і дастаткова грубую сілу. Я ведаю, што многія людзі былі збітыя. Адзін чалавек быў збіты проста ў будынку суда, і невядома кім: ці міліцыяй, ці АМАПам. І яму адмаўляліся выклікаць хуткую дапамогу. Яго проста вынеслі з будынка, відаць, ён быў без прытомнасці, і паклалі ў аўтазак. Што з ім было далей, я пакуль не ведаю”.
Нагадаем, 2 снежня ў Расіі прайдуць парламенцкія выбары.