У Пекіне за адзін дзень перавезлі амаль 14 мільёнаў пасажыраў
У панядзелак, 21 ліпеня, грамадскі транспарт Пекіна паставіў рэкорд па колькасці пасажыраў, перавезеных на працягу аднаго дня. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на пекінскую транспартную карпарацыю. У гэты дзень усімі відамі грамадскага транспарту кітайскай сталіцы скарысталіся 13 мільёнаў 846 тысяч пасажыраў.
Рост колькасці пекінцаў, якія карыстаюцца грамадскім транспартам, абумоўлены ўвядзеннем у кітайскай сталіцы ў сувязі з Алімпіядай сістэмы "цотных і няцотных нумароў" асабістых і службовых аўтамабіляў.
Па цотных днях месяца на дарогі гарады маюць права выязджаць аўтамашыны, чые нумарныя знакі заканчваюцца на цотныя чыслы, па няцотных днях — машыны з "няцотнымі" нумарамі.