У першым квартале 2008 г. беларуская сям'я жыла на 960,4 тыс. рублёў у месяц
У першым квартале 2008 года спажывецкія выдаткі на адну сям'ю ў Беларусі павялічыліся ў сярэднім на 30,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такія звесткі падае Міністэрства статыстыкі і аналізу. У сярэднім беларуская сям'я ў гэты перыяд штомесяц выдаткоўвала на спажывецкія патрэбы 960,4 тыс. рублёў. З іх 41,1% расходавалася на прадукты харчавання (у першым квартале 2007 г. — 40,5%), 2,3% — на алкаголь (2,2%), 33,3% — на нехарчовыя тавары (33,7%).
На аплату паслуг у сярэднім выдаткоўвалася 23,3% усіх спажывецкіх выдаткаў (23,6%). З іх на жыллёва-камунальныя паслугі — 8,9% (9,6%).
БелаПАН
На аплату паслуг у сярэднім выдаткоўвалася 23,3% усіх спажывецкіх выдаткаў (23,6%). З іх на жыллёва-камунальныя паслугі — 8,9% (9,6%).
БелаПАН