У пінскіх крамах бурштын прадаюць кілаграмамі (фота)
Неапрацаваны бурштын можна набыць у адной з пінскіх крамаў. У аддзеле “Канфіскат” каштоўныя каменьчыкі ляжаць сярод розных гаспадарчых дробязяў. Кілаграм дробнага бурштыну каштуе 150 тысяч рублёў, а за кіло бурштыну памерам з курынае яйка давядзецца заплаціць 200 тысяч рублёў.
Паходжанне незвычайнага тавару тлумачыцца проста. Пінскія памежнікі некалькі месяцаў таму канфіскавалм на мяжы з Украінай буйную партыю сонечнага каменя. Суд вырашыў прадаць бурштын, а атрыманымі грашыма папоўніць дзяржаўны бюджэт.