У пінскім гарадскім парку зрабілі страўс-сафары (фота)
У пінскім парку адпачынку зрабілі “беларускае сафары”. У дзіцячы атракцыён “Сямейная чыгунка” запусцілі афрыканскіх страўсаў. Цяпер маленькі цягнічок возіць дзетак па коле, а побач бегаюць птушкі. Калі атракцыён не працуе, за птушкамі можна назіраць як у заапарку, бо
яны і жывуць у парку. Часам страўсіхі нясуць яйкі, якія адміністрацыя
парку вывозіць на страўсіную ферму пад Кобрын, у інкубатар. Такім чынам
спрабуюць павялічыць пагалоўе заморскай птушкі ў Пінску.
Здымкі Глеба Паўлоўскага
Здымкі Глеба Паўлоўскага