У Пінскім гарадскім выбаркаме будуць працаваць незалежныя назіральнікі
Пінскія праваабаронцы Віктар Ярашук і Аляксандр Рамановіч, атрымалі акрэдытацыю ў Пінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта. Яны вылучаліся ў якасці назіральнікаў шляхам збору подпісаў ад грамадзян. На момант іх рэгістрацыі іншых назіральнікаў ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў акрэдытавана не было. Старшыня выбарчай камісіі абяцаў паведамляць назіральнікам аб пасяджэннях камісіі і падаваць усю неабходную інфармацыю аб выбарчай кампаніі ў Пінску.