У пінскім кінатэатры агітуюць за датэрміновае галасаванне
У кінатэатры “Перамога” перад кожным кінасеансам гучыць інфармацыя пра выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў 27-га склікання.
Падчас абвестак выбарцаў запрашаюць прыняць удзел у датэрміновым галасаванні 18 сакавіка.
Дарэчы, перадвыбарчая кампанія ў Пінску пакуль што праходзіць амаль незаўважна для простых выбарцаў. Ва ўстановах горада вісяць стандартныя плакаты ад Цэнтрвыбаркама пра выбары. Але кандыдаты ў дэпутаты пакуль не праяўляюць актыўнасці, іх праграмы невядомыя.
Агулам у Пінскі гарсавет зарэгістраваныя кандыдатамі 36 чалавек на 32 выбарчыя акругі. Такім чынам, альтэрнатыўныя выбары пройдуць толькі ў чатырох акругах. У Брэсцкі аблсавет ад Пінска зарэгістраваныя 7 кандыдатаў. З пяці выбарчых акругаў канкурэнтныя выбары пройдуць у дзвюх. Цікава, што два кандыдаты балатуюцца адразу і ў гарадскі і ў абласны саветы дэпутатаў.
Асноўная маса кандыдатаў беспартыйныя, аднак ёсць па адным кандыдаце ад Партыі БНФ і ЛДПБ, трох сваіх прадстаўнікоў вылучыла КПБ.
Фота — news.21.by